Ідзе збор подпісаў за роварныя дарожкі на Барыкіна

У сувязі з тым, што ўлады адмаўляюцца рабіць роварную дарожку на вуліцы Барыкіна па прычыне недахопу грашовых сродкаў, гомельскімі раварыстамі была распрацавана адпаведныя петыцыя.

Аматарам двухколавага віду транспарта прапанавалі альтэрнатыву: разметку сцежкі для раварыстаў на тратуары. Аднак гэта, на думку ініцыятараў збору подпісаў, выклікае значную небяспеку.

Раварысты настойваюць на размяшчэнні роварнай паласы менавіта на праезджай частцы. Гэта дапаможа пазбегнуць непрадбачаных сітуацый на тратуары. Да таго ж, разметка фарбай на праезджай частцы не нясе дадатковых фінансавых расходаў.

Збор подпісаў будзе працягвацца да 23 чэрвеня. Кантактная асоба, пазначная ў петыцыі  – Дзмітрый Трусаў (тэл. — +375(29) 373-41-56)

kli4nik.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика