Праграма падтрымкі Беларусі ад фэдэральнага ўраду Нямеччыны

Фэдэральны ўрад Нямеччыны абвяшчае конкурс праэктных прапановаў у межах 7-га этапу Праграмы падтрымкі Беларусі.

Асноўная мэта праграмы – дапамога зарэгістраваным няўрадавым арганізацыям, заангажаваным у нямецка-беларускія партнэрскія ініцыятывы, іншым НДА, у каапэрацыі зь дзяржаўнымі ўстановамі, у прасоўваньні ідэяў устойлівага разьвіцьця грамадзтва на нацыяльным і рэгіянальным узроўнях.

Тэматычныя напрамкі праектаў:

  • 1. Разьвіцьцё сацыяльнага партнэрства, інавацыі ў сыстэме аховы здароўя й сацыяльнага абслугоўваньня;
  • 2. Устойлівае рэгіянальнае разьвіцьцё й рэсурсазьбераганьне, асабліва ў сельскай мясцовасьці.

Да ўдзелу запрашаюцца: зарэгістраваныя беларускія НДА, нямецкія НДА, суб’екты прадпрымальніцтва ў партнэрстве з НДА.

Праграма дапускае рэалізацыю праектаў па наступных фарматах:

  • Буйныя праекты з сумай гранта да 75 000 эўра (на нацыянальным узроўні).
  • Рэгіянальныя праекты з сумай гранта да 40 000 эўра (на рэгіянальным узроўні).

Малыя праекты з сумай гранта да 15 000 эўра (на мясцовым узроўні).
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2014 г.

Больш падрабязнасьцяў – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика