Для таго, каб разбудзіць народнага выбранніка пасля прызямлення ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава, экіпажу авіялайнера спатрэбілася дапамога.
Дэпутат і член камітэта Дзяржаўнай Думы па жыллёвай палітыцы і ЖКГ Вадзім Булавін не змог прачнуцца і самастойна пакінуць самалёт пасля прызямлення ў аэрапорце. Па словах відавочцаў, ён прыляцеў з іспанскага горада Алікантэ ў Маскву і быў п’яны.
— Ён не мог прачнуцца і самастойна выйсці з самалёта, — распавяла крыніца LifeNews.
Не здолеўшы абудзіць пасажыра, экіпаж самалёта выклікаў падмацаванне. Паліцэйскія праводзілі яго ў медпункт у аэрапорце. Праз паўгадзіны яго адпусцілі, і Булавін з’ехаў дадому. Прадстаўнікі МУС пацвердзілі LifeNews інфармацыю аб тым, што яны былі выкліканыя для разгляду з адным з пасажыраў рэйса Алікантэ — Масква.
Вадзім Булавін цягам васьмі гадоў быў мэрам Ніжняга Ноўгарада. Яго палітычная кар’ера таксама не абышлася без скандалаў. Следчы камітэт западозрыў яго ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў перыяд работы на пасадзе кіраўніка абласнога цэнтра.
Па версіі следства, Булавін незаконна адвёў муніцыпальную зямлю пад будаўніцтва гандлёвага цэнтра, што прывяло да шкоды на больш чым 600 млн рублёў. Сам Булавін лічыў, што за крымінальнай справай стаяць яго палітычныя праціўнікі, якія спрабуюць такім чынам не дапусціць яго да выбараў.
***
Некарэктныя паводзіны на борце чыноўнікаў і дэпутатаў — не рэдкасць для Расеі. Адным з самых рэзанансных інцыдэнтаў стаў дэбош дэпутата Дзярждумы Андрэя Ісаева. «Народны абраннік» патрабаваў перасадзіць свайго памочніка з эканом-класа ў бізнес-клас, пры гэтым размахваў сваёй дэпутацкай коркай і пагражаў звольніць супрацоўнікаў. З-за скандалу на борце рэйс быў затрыманы амаль на паўтары гадзіны.
Адным з апошніх інцыдэнтаў стаў скандал на борце, зладжаны дэпутатам Дзярждумы Аляксандрам Хінштэйнам, з бортправаднікоў. Інцыдэнт адбыўся таксама на рэйсе ў Маскву. Адразу пасля таго як самалёт усё-такі прызямліўся ў Шарамеццева, на дапамогу экіпажу прыбылі паліцэйскія, якія праводзілі дэпутата да выхаду з паветранай гавані.
Пасля інцыдэнту Хінштэйн паспяшаўся ўлагодзіць сытуацыю з кіраўніцтвам «Аэрафлота». У «Твітэры» ён паведаміў, што абмеркаваў тое, што здарылася з гендырэктарам авіякампаніі і інцыдэнт ўжо вычарпаны.