“Смяротнае падарожжа” ў Чарнігаў па закупы (фотарэпартаж)

“Завушніцы і пярсцёнкі здымі, апрані самую горшую вопратку, а хочаш жыць – увогуле не едзь.” Інструктавала суседку сяброўка перад паездкай у Чарнігаў  –  бо, па плётках, на Чарнігаўшчыне ў беларусаў забралі больш за 10 мільенаў аўтамабіляў.

Расстралялі больш за 200 аўтобусаў (аўтобусы за што?), згвалцілі кожнага другога (ў незалежнасці ад пола і узросту).  З  плакатам “Слава Украіне!”  прымушаюць стаяць  да страты прытомнасці, а  мужчын потым супрацоўнікі ваенкаматаў забіраюць на ўсход Украіны, дзе мірныя “украінцы з Расеі” на танках, з ПЗРК,  часам неславянскай знешнасцю, паўсталі супраць “хунты”, якая прагнала “самага чэснага прэзідэнта” і адабрала ў яго залаты батон ды дзясяткі мільярдаў скрадзеных даляраў.

Але ж “нашага брата” часам гэта не спыняе, і даведаўшыся аб амаль у 2-3 разы таннейшых коштах было вырашана прарывацца праз “церні жыдабандэраўцаў” да “зорак” – той самай прадукцыі, што на гомельскіх рынках, толькі ў два, а то і ў тры разы танней.

Негледзячы на разгар турыстычнага сезона – “Крым наш”, таму ўсе павінны былі туды ехаць: вялізная чарга з аўтамабіляў на беларуска-украінскай мяжы складалася з двух аўтамабіляў… Усе працэдуры, звязаныя з перасячэннем мяжы, прайшлі хутка і без праблем. Толькі высветлілася што,  адна жанчына не захацела верыць чуткам і не зняла залаты пярсценак і завушніцы, а можа спецыяльна пачапіла, з надзеяй адкупіцца… На развітанне памежнік некалі “братэрскай краіны” цікава ўсміхнуўся і пажадаў “Добрай дарогі!”, а чым выслана добрая дарога, куды яна вядзе – мы з Вамі ведаем. 🙁

Па перасячэнні мяжы вырашылі агледзецца і яшчэ раз (магчыма, апошні) паглядзець на лес ,поле і падыхаць вольным паветрам.

лес
Было трывожна…

 

Да Чарнігава даехалі без прыгод, з ветрыкам і даволі хутка:

chernigovГерб

“жыдабандэраўцаў”, прадстаўнікоў “Правага сектару” са зброяй і без зброі за ўвесь шлях да Чарнігава ўбачыць не ўдалося…

 

Горад увесь упрыгожаны колерамі ўкраінскага сцягу:

Аўто

Люблю

 

Чарнігаў

Украіна

Малітва
Тут быў помнік тырану
Охорона
Заўважана прысутнасць “Правага сектара”.

Нарэшце, рынак. Здзівілі кошты: грыўна “прасела” недзе на 50%, але кошты засталіся практычна старымі. Сярэдняя розніца паміж коштамі у Гомелі і Чарнігаве на адны і тыя ж рэчы прыкладна ў 2 разы…

 

Деўкі
Рынак: пакупнікоў – менш за гандляроў. Прысутнасці “жыдабандэраўцаў” незаўважана, усе жывыя і здаровыя…
Сцяг
Маскіроўка пад “СВАІХ”.
рынак
Закупы
Юніс
гебельс — кісілеў , называе «фашыстамі» тых хто паўстаў супраць злодзеяў і казнакрадаў — кроў 8 розных нацыянальнасцей цячэ у жылах трох чалавек што на здымку,які можа быць фашызм?

 

На рынку сустракаем спадароў Аляксандра і Сяргея – прадстаўнікі мясцовай самаабароны. Распавядаем пра чуткі, якія распаўсюджваюцца ў Гомелі, аб  сваіх уражаннях, аб чутках пра рабаўніцтва і гвалт на дарогах Чарнігаўшчыны і самім Чарнігаве. У сваю чаргу спадар Сяргей распавеў наступнае:

“За ўвесь час на Чарнігаўшчыне не было ніводнага выпадку нападу ці разбою на пакупнікоў з Беларусі (не браць да ўвагі звычайныя бытавыя злачынствы, якія ёсць паўсюль, у тым ліку і на Беларусі)”.

Кірмаш
Наша абарона -“самаабарона”

 

Сама абарона

Завушніцы

Марыся
Гэта Чарнігаў,дзетка!

 

Сама
Гістарычны герб Чарнігава

А канчаткова нас упэўніў і аспрэчыў чуткі другі прадстаўнік “Самаабароны”.

Слава Украіне
Аляксандр з самаабароны.
IMG 0781
“паехалі шукаць жыдабандэраўцаў”

Ён сядае з намі ў аўто, і мы разам аб’язджаем увесь горад – ніхто на нас не напаў. Па дарозе з’яўляецца ідэя і едам у ваенкамат – можа, хоць чутка аб прымусовым захопе грамадзян Беларусі і адпраўке іх у Славянск капаць акопы падцвердзіцца. Але цяжка злавіць чорную котку ў цемным пакоі, асабліва калі яе там няма, і апошняя чутка не знайшла падцверджання – мяне не забралі ў войска, а на просьбу ўзяць дабраахвотна адказалі: “грамадзян замежных краін не бярэм”. І кропка.

Ваенкамат

Зноўку вяртаемся на “Базар”. Па дарозе размаўляем аб крыніцах чутак, каму яны выгодныя. Высновы наступныя:

1) Крыніц чутак, магчыма, некалькі: гомельскія гандляры – каб куплялі ў іх.

2) Прадстаўнікі былой “братэрскай” Расеі – Чарнігаў памежны горад, і шмат хто з мясцовых жыве за кошт гандлю памежнага. Каб знізіць іх прыбытак і вызваць незадаволеннасць новай уладай ідзе інфармацыйная вайна, у тым ліку апроч  “ГебельсТВ – А-ля-Кіселёў and co.”  выкарыстоўваецца і аддзел “чуткі”.

3) Каб набыць рэчы ў Чарнігаве патрэбна валюта, што выклікае яе адток з Беларусі. Улада ўсяляк спрабуе гэтаму перашкодзіць – узгадайце “сто долларов с носа”, абмежаванне паводле вагі і інш… А сёння замест “100 долларов с носа” з’явіліся плёткі пра рабаўнікоў і гвалтаўнікоў з Чарнігава…

 

Напрыканцы спадар Сяргей распавёў, што самаабарона забяспечыць усім жадаючым эскорт ад беларускай мяжы да Чарнігава, будзе ахоўваць на рынку, а потым пад аховай зноўку давязуць да мяжы. Галоўная ўмова – група з некалькіх аўтамабіляў, папярэдняя дамова і жаданне зрабіць закупы на рынку.

Дарога
Спадар Сяргей разам з сябрамі забяспечыць Вам ахову. Яму можна давяраць, ён прайшоў “пекла апошніх дзён Майдану” і выстаяў. Бо стаяў за свабоду сваёй краіны – пастаіць і за Вас….

Як паказаў наш уласны вопыт: для таго, каб бяспечна прыехаць у Чарнігаў па закупы, эскорт непатрэбны. Дастаткова толькі перастаць верыць плёткам.

Але калі Вы ўсё ж такі баіцеся, тэлефануйце: 8 1038 063236 18 03 (Олександр Ясенюк). Вас сустрэнуць на мяжы, бяспечна правядуць да Чарнігава, Вы зробіце закупы і Вас зноўку з эскортам правядуць да беларускай мяжы – ўсе страхі, вызваныя плёткамі, знікнуць, і наступным разам Вам ужо не спатрэбіцца эскорт, бо Вы паверыце сваім вачам….

Марыся

ДзяўчынаА якое смачнае ў Чарнігаве марозіва… 🙂


Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для ТВ

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика