Пад’ем у 6 раніцы. Папіць гарбаты і наперад – развейваць міфы аб «базе бежанцаў» у вёсцы Касакоўка Жлобінскага раёна.
Шлях да Жлобіна заняў каля гадзіны. У горадзе да аўтамабіляў журналістаў і валанцёраў далучыліся яшчэ каля 7 аўто, і ўсе рушылі ў вёску Касакоўка.
Вось і вёска: тыповая для сённяшняга часу, амаль палова хат – пад лецішчы, зачыненыя дзіцячы садок і школа (менавіта ў ёй валанцёры і проста неабыякавыя людзі вырашылі стварыць месца часовага захоўвання рэчаў для магчымых 5-7 сямей украінцаў, якія, ратуючы свае жыццё ад вайны, шукаюць лепшай долі на Беларусі.
Пад’язджаем да будынку – адразу прыемныя нечаканасці: людзей прыехала шмат, а рэчаў прывезлі яшчэ больш:
Усмешкі і задавальненне на тварах у валанцёраў:
Выгрузка рэчаў:
Сартыроўка рэчаў па патрэбах і прызначэнні:
Дабрачыннасць даспадобы усім…
Школа – яна і тут школа…
Што датычыць «міфаў», то з дапамогай аднаго з ініцыятараў аказання дапамогі спадарыні Надзеі мы іх развеялі:
Міф першы — «База для бежанцаў»: ніякай базы, і тым больш «бежанцаў», няма і не плануецца. Памяшканне былой школы да вырашэння статуса валанцёры плануюць выкарыстоўваць для часовага захоўвання рэчаў для людзей, якіх вайна прагнала з Украіны амаль голымі.
Міф другі — «Прыедзе 100 -150 чалавек»: на першых парах плануецца пасяліць у вёсцы (ці там, дзе знойдзецца праца) некалькі сямей (каля 5-7 на законных падставах, а далей час пакажа).
Міф трэці — «Мясцовыя жыхары баяцца, што людзі з Украіны не будуць працаваць, а будуць толькі лазіць па гародах ды красці»: з кожным, хто выказаў жаданне прыехаць, валанцёры праводзяць размовы праз тэлефон і Скайп – удакладняюць спецыяльнасць, узрост і сямейны стан. Ідзе адбор. Па прыезду кожнага будуць суправаджаць валанцёры на ўсіх «прыступках» узаконьвання свайго знаходжання — есць папярэднія дамовы з усімі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання.
Па вяртанні дадому нечакана мне патэлефанавала спадарыня Надзея і ўдакладніла наступнае: прадстаўнікі мясцовай і раённай улады выказалі жаданне дапамагаць валанцёрам на ўсіх стадыях іх працы…
Як кажуць БЕЛАРУСЫ: добрым людзям хай Бог радзіць.
Уласная інфармацыя ТВ