У ходзе кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных работнікамі інспекцыі МПЗ па Гомельскім раёне сумесна з супрацоўнікамі УКДБ па Гомельскай вобласці і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, устаноўлены факт незаконнай перавозкі жыхаром Гомеля алкагольных напояў (гарэлка ў асартыменце: «Белая Бяроза», «Фінскае Срэбра»; «Парламент»; каньяк: «Hennessi», «Кізляр») расейскага паходжання, не маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь у колькасці 467 бутэлек (233,5 л) на суму 51,8 млн. рублёў і 180 літраў нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі на суму 54,0 млн. рублёў.
Алкагольныя напоі і нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя арыштаваныя і канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для разгляду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Вінаватай асобе пагражаюць штрафныя санкцыі ў памеры да 30 млн. рублёў з канфіскацыяй прадукцыі.