У Іркуцку Беларусы збіраюцца на Купалле, а ў Гомелі?

19 год запар у Іркуцку будзе праходзіць адзінае з самых яркіх, маляўнічых святаў – “Купалле”.
Традыцыйна беларусы ва ўсім свеце адзначаюць гэтае Нацыянальны свята ў самую кароткую летнюю ноч, г.зн. у пік летняга сонцавароту. У Іркуцку яго правядуць ў ноч з 21 на 22
чэрвеня.

Купальскі Абрад падводзіць пэўную рысу і аб’ядноўвае ў сабе ўсе культы. Культ Агню, Вады, расліннага і жывёльнага свету, які зараджаецца Любоўю, Пачаткам усяго Жывога – ўсё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў свяце Купалле. З Купаллем звязана шмат павер’яў, абрадаў, варожб. Найважнейшым момантам абраду з’яўляецца запальванне рытуальнага Агню шляхам высякання іскры (як рабілі нашы продкі на працягу ўжо больш за 2000 гадоў). Гэты Агонь павінен гарэць усю Купальскую ноч. Лічыцца, што такі Агонь падтрымлівае сілу Сонца.

У праграме Свята: беларускае застолле, конкурсы, мастацкія нумары, а таксама цуды Купальскай ночы: пошук чароўнай Папараць-кветкi, скачкі праз агонь, карагоды і традыцыйныя беларускія гульні, танцы, пошукі Купалінкі, лячэбны Звар, праводзіны русалак, абрад купання ў вадзе , варажба на вяночкі і многае іншае!

10462734 773072882733414 4563010985255512973 n10383567 773073046066731 1144500788390564453 n

Традыцыйна Беларусы Іркуцка запрашаюць усіх жадаючых. 

І вось што яшчэ ўнікальна ў гэтым годзе. Купалле будзе праходзіць адначасова ў двух месцах.

1. Пад Іркуцкам гэтае свята правядуць актывісты Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага”. Старшыня гэтай арганізацыі Алена Сіпакова. Кант. тэлефон 89021704410.

2. У каларытнай беларускай вёсцы (130км. ад Іркуцка) свята правядуць сумесна актывісты Моладзевага клуба «Крывічы», Ансамбля Беларускай песні «Вяснянкі» з вёскі Эхирит-Булагатского раёна і Беларускага народнага хору «Варэнічкі» з вёскі Тургеневка Баяндаевского раёна.
Кантактны тэлефон: (3952) 40-11-45 (Алег Рудакоў).

 

УВАГА!

Беларусаў Гомеля запрашаем таксама на Купалле сюды.

Клевер

 

 

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика