Распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што нібыта грамадзянін Грузіі спрабаваў скрасці самалёт, які рухаўся рэйсам Кутаісі — Мінск, не адпавядае рэчаіснасці, заявілі ў прэсавай службе кампаніі «Аб’яднанне аэрапортаў Грузіі» ў аўторак.
Раней у аўторак стала вядома, што супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі грамадзяніна Грузіі, які, па дадзеных беларускіх праваахоўнікаў, спрабаваў пры дапамозе цыдулкі з пагрозамі скрасці самалёт, які рухаўся рэйсам Кутаісі — Мінск. «Экіпаж (самалёта) паведаміў Кутаіскаму аэрапорту, што грамадзянін на борце быў, як мяркуецца, у нецвярозым стане, паводзіў сябе неадэкватна і патрабаваў накіраваць самалёт у адну з еўрапейскіх краін», — гаварылася ў заяве прэс-службы беларускага КДБ.
У прэсавай службе кампаніі «Аб’яднанне аэрапортаў Грузіі», куды ўваходзіць і Кутаіскі аэрапорт, заяўляюць, што ніякай спробы згону самалёта не было, але пацвярджаюць, што на дадзены момант грамадзянін Грузіі затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі.