У Гомелі адбудзецца сустрэча з мастаком Міколам Купавай і бардам Зміцерам Бартосікам

5 чэрвеня ў грамадска-палітычным цэнтры на Палескай,52 адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнага аргкамітэта па светкаванні 500-годдзя Вялікай перамогі пад Оршай мастаком Міколай Купавай і бардам Зміцерам Бартосікам.


Даведка (novychas.info). Адна з найбуйнейшых на тэрыторыі Еўропы ў пачаткуXVI стагоддзя бітва пад Оршай стаіць у шэрагу такіх пераможных бітваў, як разгром ворагаў ВКЛ на Сініх Водах і вызваленне Украіны ад татарскага ярма (1362 г.), бітва пад Грунвальдам (1410 г.), бітва пад Улай (1564 г.), бітва пад Кірхгольмам (1605 г.).

Аршанская перамога над войскам Маскоўскай дзяржавы была па ўсіх паказніках бліскучай. 30-тысячная армія ВКЛ цалкам разграміла 80-тысячнае войска Маскоўскай дзяржавы. 40 тысячаў маскоўцаў было забіта, узята ў палон 5 тысячаў баярскіх дзяцей і іншых ваяўнікоў, у тым ліку 10 вайскаводцаў, сярод іх і два вышэйшыя ваяводы — Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца. Безумоўна, гэтая перамога паказала, што ў 1514 годзе беларускае шляхецкае войска было выдатна падрыхтаванае, бліскуча сябе паказала артылерыя, якая фактычна стала асноўным фактарам перамогі.

Перамога ў бітве пад Оршай дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Мсціслаў і Крычаў і надоўга адбіла ахвоту усходніх агрэсараў квапіцца на нашыя землі.

gomelcivil.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика