Небяспечнае перакрыжаванне і стаянка забаронена. «Усе лепшае — дзецям»: мусіць, нехта яшчэ памятае гэты лозунг…
Менавіта лозунг, бо на практыцы ў Гомелі зусім інакш: выезд з плошчы Леніна на вуліцу Пралетарскую – небяспечнае перакрыжаванне, а побач забаўляльны цэнтр Еўропа і палац творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва».
Каму павінна быць перавага? Гомельскія ўлады лічаць, што забаўляльнаму цэнтру “Еўропа”, а як інакш патлумачыць факт прыналежнасці стаянкі для аўтамабіляў якая знаходзіцца паміж двумя ўстановамі? Хочаш пагуляць і “бухнуць” — калі ласка стаў аўто і бухай… А калі хочаш завезці дзіця ў палац творчасці – стаў машыну падалей у спецыяльна вызначаным месцы і да ўліку не бярэцца што ідзе дождж ці зіма на вуліцы, не кажучы ўжо пра тое, што каб забраць сваё дзіця з заняткаў у палацы творчасці, трэба чароўным чынам знайсці вольнае месца за аблвыканкамам ці іншае метраў за 500 ці спыняцца ў забароненым месцы… А для жадаючых бухнуць усе умовы, ці не так?
З гэтай нагоды Актывісты “Нашай альтэрнатывы” сабралі подпісы і даслалі ў мясцовыя органы ўлады заклікам перастаць здзекавацца з дзяцей — падстаўляць пад пагрозу іх жыцці і перадаць стаянку паміж забаўляльным цэнтрам “Еўропа” і «Юнацтвам»- Дому творчасці. Ці прыбраць абмежаванне карыстацца дадзеннай стаянкай грамадзянам, дзеці якіх ходзяць на заняткі ў дом творчасці.
Усе лепшае дзецям… Чакаем адказу разам.