АЛКАГОЛЬНАЯ ЭПІДЭМІЯ: У БЕЛАРУСКІХ ЛПП НЕ ХАПАЕ МЕСЦАЎ

На базе папраўчых калоній у Магілёве і Наваполацку будуць створаны лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Гэта прадугледжвае падпісаны 28 мая ўказ Лукашэнкі № 242 “Аб удасканаленні дзейнасці крымінальна -выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».

Плануецца рэарганізацыя 35 папраўчых устаноў адкрытага тыпу: 21 ўстанова будзе далучана далучаць да 14 “больш перспектыўных» . Узбуйненне звязана з тым, што суды сталі радзей прызначаць у выглядзе пакарання абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Для максімальнай працоўнай занятасці асуджаных на тэрыторыі устаноў ўлічваецца размяшчэнне прамысловых і іншых аб’ектаў , прыдатных для працаўладкавання.

ЛПП –  фактычна з’яўляюцца папраўчымі ўстановамі. Для таго каб патрапіць туды, досыць здзейсніць тры «правапарушэння» ў стане алкагольнага ап’янення. Рашэнне аб адпраўцы ў ЛПП прымае суд на падставе дадзеных, прадстаўленых участковым міліцыянерам. Перад Чэмпіянатам свету ў Мінску, па паведамленнях актывістаў апазіцыі і праваабаронцаў, у падобныя ўстановы былі накіраваныя сотні бяздомных жыхароў

 ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика