У здаровым целе – здаровы дух!

Трэці антыалкагольны турнір ад “Хопіць піць – трэба жыць” завяршыўся перамогай каманды “Трэці рэгіён”. Ганаровае другое месца ў “Фенікса”, а на трэцім – “Тарпеда”. Кубак Надзеі заваяваў ФК “Гомель Юнайтэд”. Лепшым брамнікам прызнаны Пугачоў А. (ГЮ), а бамбардзірам – Сівалобаў З. (“Тарпеда”).


У турніры прымалі ўдзел 12 каманд: “Адрэналін”, “Аэрадром”, “Гомель Юнайтэд”, “Пагоня”, “Сатурн”, “Тарпеда”, “Трэці Рэгіён”, “Чонкі”, “Фенікс”, “RetroStars”, “United Street Boys”, “Galaxy Gomel”. Нажаль, не ўсе каманды дайшлі да фіналу. Ні для каго ўжо не сакрэт, што Беларусь заняла “ганаровае” першае месца ў свеце па ўжыванні алкаголя на душу насельніцтва. І зараз ад кожнага чалавека залежыць: нацыя зможа выжыць, ці сап’ецца ды вынішчыць сама сябе?

 

 

Антыалкагольны турнір – гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця і ўсяго лепшага, што сёння можа прапанаваць моладзі сучаснае грамадства. Гэта таксама вопыт лепшых умоў для развіцця з розных краін.
Негледзячы на ўсе складанасці, турнір ад “Хопіць піць – трэба жыць” паспяхова скончыўся. Больш за ўсё над удзельнікамі турніру жартавала надвор’е. Гуляць прыходзілася і ў снег, і ў спякоцце, і нават бегаючы па вялізных лужынах. Але яно гэтага каштавала.

Вялізнае задавальненне атрымалі арганізатары турніру, за што вельмі ўдзячны футбольным камандам. Зміцер Карашкоў адзначае:

“Турнір удаўся! Галоўнае, што ўсё атрымалася: людзі задаволены і чакаюць наступнага турніру. Асабліва фінал – гэта была сапраўдная спартовая барацьба. Моладзі цікавы спорт, моладзі падабаецца бавіць час без алкаголю, а значыць не ўсё яшчэ страчана. Асабліва хочу адзначыць, што ў гэтым турніры ўдзельнікі былі вельмі самаарганізаваныя”.

Разам з добрымі эмоцыямі, падарункамі ды кубкамі ўдзельнікі турніра атрымаюць магчымасць 22 чэрвеня наведаць замкі Міра ды Несвіжа.

Уласная інфармацыя ТВ

Поддержать «Спасём Страну»

bitcoin:

bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy

размещение и прочие услуги : [email protected]

donate.stream

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика