Зорны дождж могуць убачыць і беларусы

У ноч на 24 траўня Зямля ўпершыню праляціць праз рой часціц, пакінутых у космасе каметай 209/P LINEAR.

Метэорны паток Камелапардзіды (ад лацінскай назвы сузор’я Жырафа, дзе знаходзіцца радыянт) можна будзе назіраць на працягу ўсёй ночы з пятніцы на суботу, а пік (да 200 «падаючых зорак» за гадзіну) чакаецца ўжо пасля світання (паміж 7 і 8 раніцы па Грынвічу). У беларусаў ёсць усе шанцы ўбачыць пачатак «нябеснага шоў» да таго, як узыдзе сонца. Больш за ўсё пашанцуе жыхарам Канады і ЗША, для якіх пік наступіць глыбокай ноччу.

Сузор’е Жырафа, з якога будуць вылятаць метэоры, знаходзіцца недалёка ад Палярнай зоркі і таму для беларусаў будзе знаходзіцца высока над гарызонтам на працягу амаль усёй ночы.

Хартыя’97

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика