Канадскія даследчыкі перадалі тэкставае паведамленне праз гарэлку

Даследчыкі з Ёркскага ўніверсітэта ў Канадзе ўхітрыліся перадаць тэкставае паведамленне на адлегласць чатырох метраў з дапамогай пароў алкаголю, якія зыходзілі ад ёмістасці з гарэлкай. Паўнавартаснае даследаванне феномену было апублікавана ў артыкуле часопіса PloS One.

Праз пары гарэлкі быў перададзены запісаны ў двайковым кодзе гімн Канады. Сярод іншага абсталявання для эксперыменту ў навукоўцаў былі распыляльнік гарэлкі (у якасці перадатчыка), датчык алкаголю (у якасці прымача), настольны кампактны вентылятар і мікракантролер Arduino, які кіраваў усёй сістэмай.

Даследчыкамі былі ўжытыя два спосабы дастаўкі «запраграмаваных» пароў алкаголю да прымача: дыфузнае распаўсюджванне спіртнога і актыўнае (пры дапамозе вентылятара) .

Пры фіксацыі датчыкам павышэння канцэнтрацыі алкаголю ў паветры прылада ўспрымала падобны стан за адзінку двайковага кода. Памяншэнне канцэнтрацыі спіртавых пароў працэсар тлумачыў як нуль. Свой спосаб перадачы інфармацыі навукоўцы назвалі «малекулярнай сістэмай камунікацыі».

Інжынеры адзначылі, што такі спосаб сувязі можа выкарыстоўвацца там, дзе па нейкіх прычынах немагчыма праходжанне радыёсігналу – напрыклад, у каналізацыі, а таксама ў мікра-і нанасхемах.

FURFUR

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика