Для футбола няма дрэнных умоў! (фота, відэа)

Нягледзячы на тое, што ўсю ноч ліў дождж, а футбольнае поле часам нагадвала пляцоўку для воднага пола, сёння, 18 мая, у пасёлку Чонкі пад Гомелем усё-такі адбыліся матчы перадзаключнай часткі футбольнага турніра ад ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць”.

У сённяшнім “мокрым”  туры вынікі наступныя:

“Тарпеда” 5:2 “Чонкі”

“Фенікс” 11:8 “Тарпеда”

“Гомель Юнайтэд” 2:1 “Сатурн”

 

Чонкі

Турнір

мяч

мячык

Турнір

Хопіць піць

удар

мяч

Тарпеда

Нагадаем, спартовы турнір доўжыцца з пачатку 2014 года. Фінал адбудзецца ўжо ў наступныя выходныя, у ім прымуць удзел пяць каманд: пераможцы атрымаюць медалі і кубкі (за першыя тры месцы, а Кубак Надзеі – за чацвертае). Таксама лідэры турніра будуць узнагароджаныя гістарычнай паездкай па маршруце Навагрудак – Мір – Нясвіж. Апроч спартовай нагрузкі на турніры ўдзельнікі атрымоўваюць інфармацыйныя ўлеткі і налепкі аб умовах жыцця маладзенаў ў розных краінах свету.

Уласная інфармацыя “ТВ”

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика