За год – з дзясятага на першае месца па ўжыванні алкаголю ў год! Выхад ёсць?

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” адправілі кожнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ свае прапановы па змаганню з алкагалізацыяй насельніцтва.

Актывісты просяць дэпутатаў, улічваючы крытычную сітуацыю, скарыстацца сваім правам заканадаўчай ініцыятывы, распрацаваць і прыняць закон, які б абавязаў:

1 ) Цалкам забараніць рэкламу алкагольнай прадукцыі ў любой форме (у тым ліку ўтоеную) і дзе б там ні было (у тым ліку і на самой прадукцыі).

2) Вытворцаў і імпарцёраў алкагольных напояў абавязаць:

А) размяшчаць на ўпакоўках, налепках, этыкетках алкагольных напояў малюнак і апісанне наступстваў працяглага ўжывання алкаголю (маштаб не менш 1/3 плошчы ўпакоўкі, налепкі, этыкеткі).

Б) забараніць вытворчасць, (імпарт) пладова-ягадных він з даданнем спірту і спіртазмяшчальных рэчываў, кошт якіх у розніцу складае менш за 6 даляраў ЗША (у эквіваленце ) за літр.

3) Гандляроў алкаголем абавязаць:

А) размяшчаць у месцах гандлю алкагольнымі напоямі (у тым ліку і півам) антыалкагольную рэкламу з выявай наступстваў працяглага ўжывання алкаголю памерам не менш чым 1/3 ліста на аркушы паперы фармату А-2 у добра прыкметным з усіх пунктаў памяшкання месцы, калі гэта не магчыма, то дубляваць іх.

Б) забараніць выстаўляць алкагольныя напоі ў адным памяшканні з іншымі прадуктамі харчавання. Калі гэта немагчыма, абавязаць гандляроў алкагольнымі напоямі выдзяляць у памяшканні, ў якім гандлююць алкаголем, спецыяльныя паліцы, якія павінны знаходзіцца не ў полі гледжання пакупнікоў, указваючы асартымент і кошты на алкагольны тавар у спецыяльным спісе.

В ) забараніць продаж любых алкагольных напояў грамадзянам, якія не дасягнулі 21 года.

Г) зрабіць больш жорсткім адказнасць за продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21 года.

Таксама просім Вас:

Увесці падатак на продаж алкагольных напояў усіх катэгорый у памеры 10 % ад поўнага кошту алкагольнага напою, выручаныя такім чынам сродкі накіраваць на кампенсацыю росту коштаў на сацыяльна-значныя прадукты харчавання і на арганізацыю харчавання ў дашкольных навучальных установах і навучэнцаў пачатковых класаў у школах.

Увесці падатак на продаж алкагольных напояў усіх катэгорый у памеры 10 % ад поўнага кошту алкагольнага напою, выручаныя такім чынам сродкі накіраваць на кампенсацыю росту коштаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання і на арганізацыю харчавання ў дашкольных навучальных установах і навучэнцаў пачатковых класов ў школах.

Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу краін па ўзроўні спажывання алкаголю, складзеным Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Паводле дадзеных СААЗ, кожны жыхар краіны ва ўзросце 15 гадоў і старэй штогод выпівае ў сярэднім 17,5 літра чыстага спірту. Пры гэтым на кожнага сярэднестатыстычнага мужчыну прыходзіцца 27,5 літра, на жанчыну – 9,1 літра.

На працягу 2-х гадоў актывісты грамадскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” адсылалі сваі прапановы дэпутатам розных маштабаў, і прэзэдэнту РБ, але сапраўды дзейсныя меры не былі прыняты.

“Нядбайныя адносіны дэпутатаў, “ну мы ж не на першым месцы”, прывялі да таго, што мы з дайшлі да гэтай мэты, – адзначаюць актывісты. – Далей – толькі выміранне”.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика