Жонцы Рыгора Барадуліна патрэбна дапамога!

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае падтрымаць удаву народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Валянціна Міхайлаўна пасля смерці мужа трапіла ў складаную матэрыяльную сітуацыю.

Дапамагчы ўдаве Рыгора Барадуліна можна простым пераводам на пошце на адрас 220113, Менск, вул. Мележа д. 4, кв. 256, Барадулінай Валянціне Міхайлаўне, перадае Белсат

Рыгор Барадулін – апошні беларус, які 22 гады таму атрымаў званне народнага паэта. Барадулін памёр сёлета 2-га сакавіка. У 2006 годзе ягоная кандыдатура была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика