У 2015 годзе царкве ў вёсцы Чарацянка, што пад Гомелем, спаўняецца 150. Ці дажыве?..

Са слоў мясцовых бабуль, раней на месцы сённяшняй царквы стаяла драўляная праваслаўная. Потым царква стала ўніяцкай.

 

 

Час ішоў і пасля захопу зямель ВКЛ Масковіяй царква вярнулася да старой канфесіі – праваслаўя, але ўжо з маскоўскім ухілам…. Бог ёсць, і ён з усімі людзьмі. Новая ўлада пабудавала новую царкву замест спарахнелай, драўлянай: з цэглы, на стагоддзі.

Царква перажыла ўсе завірухі і віры гісторыі, але, магчыма, не перажыве наш час – пацёк дах, патрэскаўся мур, павывальваліся вокны: як-ніяк ужо больш за паўстагоддзя без рамонта. А рамонт патрэбен, толькі бяда – няма грошаў.
У вёсцы амаль 600 жыхароў, а грошаў няма, ды і мясцовае прадпрыемства не з бедных, але ж усё роўна на царкву грошаў няма – на розныя мерапрыемствы ёсць, на царкву – не. Няўжо людзі думаюць, што калі царква паваліцца, вёска застанецца?..

 

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

А ўлада? Што, уладу не цікавіць вера праваслаўная? Ці царква, якая па сваей архітэктуры не мае роўных ва ўсім Гомельскім раёне – гэта амаль адзіны помнік архітэктуры 19 стагоддзя, які застаўся некрануты і не перабудоўваўся цалкам у савецкія часы пад канюшню ці гумно. Ва улады няма грошаў… таму царква павінна згінуць, як сотні цэркваў па ўсей Гомельшчыне?

 

царква леніна

 

Хто дапаможа выратаваць царкву? Хто верыць у Бога, той не дапусціць, каб царква згінула, і прыкладзе ўсе намаганні, каб сабраць сродкі на яе рамонт.

Есць такія людзі – мясцовыя вернікі. Іх каля 20 чалавек ды святар з прыходу, у якога у падпарадкаванні 2 царквы – у Гадзічаве і Чарацянцы. І… жыхары Гомеля з розных арганізацый і ініцыятыў (у тым ліку і “Хопіць піць – трэба жыць”), у бліжэйшых планах якіх правесці інфармацыйна-культурніцкі летнік у Чарацянцы, каб нагадаць жыхарам Чарацянкі і суседніх вёсак аб “гаротным” стане царквы, аб тым, што калі кожны жыхар сельсавета, які ўжывае алкаголь, замест набыцця бутэлькі гарэлкі (50 тысяч) грошы пералічыць на рахунак царквы, то праблема з рамонтам царквы будзе вырашана. Таксама ў планы актывістаў уваходзіць інфармацыйная кампанія, накіраваная на збор сродкаў праз СМІ і звароты да прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і прыватнага бізнесу Гомельшчыны.

Выратаваць царкву ад знішчэння можаце і ВЫ –  пералічыце на рахунак трохі сродкаў:

 

 

рахунак 001

 

Выратуецца царква – выратуецца і вёска.

Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для “ТВ”

 


Поблагодарить вы можете нас с помощью bitcoin кошелек: 
12egPZnihAbjVQtZkY9qyktrEPC79KFwty
[email protected]
размещение/удаление и прочие услуги

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика