Шаноўнае спадарства! Запрашаем усіх ахвочых падтрымаць “валанцёрскія шыхты” і далучыцца да прыборцы старых шляхецкіх могілак у в. Люшаў Буда-Кашалёўскага р-на.
Талака распачнецца ўвечары 25 і скончыцца 26 красавіка. Харчаванне будзе забяспечана. Выезд арганізаваны на аўтобусе. Кожны валанцёр зможа далучыцца да працы ў любы дзень правядзення талакі. З сабой мець працоўную вопратку.
Увечары 26 красавіка для валанцёраў будзе падрыхтаваная вячэра ў беларускіх шляхецкіх традыцыях, а таксама культурніцка-асветніцкае мерапрыемства.
Чаму варта далучыцца: кожны, хто ўступіць у нашыя “валанцёрскія шыхты”, ушануе памяць аб нашых выбітных продках, якія зрабілі шмат карыснага для нашага краю.
Чаму Люшаў: у вёсцы захаваліся старыя шляхецкія могілкі роду Перасвет-Солтанаў, якія былі разрабаваныя за савецкім часам.
Задача: ачысціць тэрыторыю могілак ад кустоўя, павыцягваць закапаныя надмагіллі, здзейсніць іх фотафіксацыю, перапісаць усе дадзеныя з плітаў для стварэння гістарычнай крыніцы.
Арганізатары сустрэчы: ГА “Хопіць піць – трэба жыць”, Гомельскае ТБМ, ГА “Талака”.
Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/luszau
PS. Лепшыя ўдзельнікі летнікаў (плануецца 4 летнікі) будуць узнагароджаны безкаштоўнай вандроўкай па гістарычных месцах Беларусі: Навагрудак – Мір – Нясвіж.
Уласная інфармацыя “ТВ”