У гасцях у Гомелі брытанец, які абмінае Зямлю на ровары (ФОТА)

16 красавіка Гомель сустракаў знакамітага вандраўніка Рычарда Эванса (Richard Evans). Брытанец плануе на ровары аб’ехаць увесь зямны шар.

Старт сусветнага велапрабегу адбыўся 5 красавіка ў Лондане. Велатурыст ужо праехаў каля 2 000 кіламетраў, а наперадзе яшчэ больш за 30 тысяч.

Сустракалі Рычарда актывісты “Velo – GOMEL” і аматары веласіпеднай язды на ўездзе ў горад. Ні праліўны дождж, ні град не перашкодзілі чаканню вандраўніка, а ён, у сваю чаргу, працягваў рух пад дажджом.

У 12.00 Рычард адпісваўся людзям, якія яго сустракалі, што знаходзіцца ў Калінкавічах. А каля шостай вечара яго ўжо сустрэлі авацыямі ў Гомелі. Рычарда Эванса сустракала больш за 40 раварыстаў. Пасля непрацяглай гутаркі ўсе разам калонай рушылі да цэнтральнай плошчы горада, дзе вандроўцу таксама чакалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Актывісты “Velo – GOMEL” звярталіся ў ДАІ г. Гомеля з прапановай прадаставіць патрульную машыну для суправаджэння калёны раварыстаў. Але супрацоўнікі ДАІ адмовілі, спасылаючыся на тое, што трэба тады будзе перакрываць увесь рух на Рэчыцкім праспекце, ды і машын вольных няма. 

Рычард Эванс прызнаўся, што з афармленнем беларускай візы паўсталі вялікія праблемы. Турагенцтвы патрабавалі, каб былі забранаваныя нумары ў гатэлі, а іншым спосабам атрымаць візу практычна немагчыма. З афармленнем візы дапамог Міхаіл Кузьменчук , кіраўнік БГКПОО «Ручеёк». Велатурыст ўступіў у Брэсцкі клуб, пасля чаго яму было выслана запрашэнне, на падставе якога візу выдалі без усялякіх праблем.

Гамельчукі з цікавасцю задавалі Эвансу розныя пытанні. Моўны бар’ер дапамагалі пераадольваць некалькі чалавек, якія валодаюць ангельскай мовай.

Падарожжа «вакол света за 5 месяцаў» было запаветнай марай Рычарда Эванса. Для дадзенага падарожжа яму быў збудаваны спецыяльны ровар, які цалкам падстроены пад яго камплекцыю і адказвае ўсім сучасным стандартам.

Кругасветнае падарожжа для Рычарда не толькі забава, але і магчымасць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем раварыстаў. Падарожнік збірае сродкі для дабрачыннага фонду, які дапамагае людзям, што страцілі родных у ДТЗ або атрымалі сур’ёзныя траўмы.

У прыклад Эванс прыводзіць Галандыю, краіну, у якой яшчэ 40 гадоў таму сур’ёзную ўвагу надавалі праблеме гібелі людзей на дарогах. Цяпер інфраструктура пабудавана так, што смерць людзей зведзена да мінімуму.

Рычард дамагаецца, каб хуткасць перамяшчэння была зніжана. Бо з-за высокай хуткасці часта гінуць людзі. 

У першую чаргу адказныя за бяспеку на дарогах кіроўцы аўтамабіляў. Яны атрымалі правы, яны павінны быць адказныя, яны павінны разумець, што могуць забіць. А раварыст, пешаход, дзіця, могуць памыліцца. Дзеці заўсёды гуляюць, заўсёды бегаюць за мячыкам, і з-за дзіцячай гульні яны не заслугоўваюць смерці.

Задаваліся пытанні Рычарду Эвансу самыя розныя: і пра яго прыхільнасцях да ежы, і пра яго радзіму, і аб праблемах якія хвалююць вандроўцу. Бліжэй да канца гутаркі за тымі, хто сабраўся, на адлегласці некалькіх метраў назіралі супрацоўнікі ППС.

Захапляцца роварным спортам на вялікія адлегласці Рычард стаў прыкладна дзесяць гадоў таму. Паступова дыстанцыі для велавандроўкі павялічваліся. І вось кругасветнае падарожжа. Эванс адзначыў, што ў Беларусі вельмі акуратныя кіроўцы. Заўсёды ўсё скідалі хуткасць, калі бачылі яго на ровары.

[su_carousel source=”media: 3302,3303,3304,3307,3306,3308,3309,3310,3311,3312,3313,3314,3315,3316,3317,3318,3319″ height=”400″ items=”1″ title=”no” arrows=”no” autoplay=”2700″ speed=”500″]

Natkaz.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика