Пад Брэстам п’яны мужчына скраў машыну разам з пасажырамі

669034323-гадовы ўгоншчык не заўважыў, што ў салоне былі людзі.

У ноч з 14 на 15 красавіка некалькі чалавек на Renault заехалі на запраўку на трасе М1 каля вёскі Хабы Брэсцкай вобласці. Кіроўца аўтамабіля выйшаў у краму, не зачыніў машыну і пакінуў ключы ў замку запальвання. На заднім сядзенні засталіся пасажыры, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Неўзабаве на сядзенне кіроўцы сеў п’яны мужчына. Пасажыраў ўнутры ён не заўважыў, завёў аўто і выехаў на трасу з тэрыторыі АЗС. Аднак пасажыры змаглі ўгаварыць маладога чалавека вярнуць аўтамабіль. Угоншчык менавіта так і паступіў, і ўжо праз пяць хвілін машына вярнулася да свайго законнага ўладальніка.

Няўдалы ўгоншчык спрабаваў збегчы, але праз некаторы час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. За ўчыненае злачынства, якое класіфікуецца па ч. 1 арт. 214 КК РБ (“Угон транспартнага сродку”), яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика