Гістарычная вечарына з Анісаўцом Мікалаем у Гомелі

17 красавіка ў 17:30 у грамадскім цэнтры па адрасе Палеская 52, адбудзецца творчая сустрэча з выбітным даследчыкам гомельшчыны —  Анісаўцом Мікалаем. Не будзь манкуртам — ведай, хто ты! І адкуль! Прыходзь на вечарыну.

Анісавец Мікалай Іванавіч – даследчык гісторыі Лоеўшчыны, настаўнік гісторыі Каўпенскай базавай школы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна. У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар больш за 30 гістарычных і краязнаўчых публікацый па гісторыі Лоеўшчыны ў навуковых, энцыклапедычных і перыядычных выданнях. Лепшыя публікацыі змешчаны ў “Беларускім гістарычным часопісе «№2 за 1998 г.» «Па слядах Міхайлы Крычэўскага і Януша Радзівіла», №5 за 2002 г. «Лоеўскія кірмашы», №6 за 2005 г. “Лоеў – старажытны горад на Дняпры”, №6 за 2006 г. “Лоеўская бітва”, №2 за 2011г. “Юдзіцкія – ураднікі рэчыцкія, “графы лоеўскія”, у Энцыклапедыі Вялікага Княства Літоўскага, т.2 сс.215-217 .  З’яўляецца сааўтарам даведніка “Помнікі і памятныя мясціны Лоеўшчыны (Лоеў, 1999), зараз даследуе гісторыю вёсак Лоеўшчыны.
На працягу 1996-2007 гг быў старшынёй праўлення Лоеўскага грамадскага аб’яднання садзейнічання захаванню навакольнага асяроддзя і культурна-гістарычнай спадчыны «Карані». ЛГА “Карані” ажыццяўляла працу ў рэгіёне па вывучэню гісторыі і культуры роднага краю, вырашэнню праблем сацыяльнага жыцця і экалогіі,  арганізацыі патрыятычнага і экалагічнага выхавання насельніцтва раёна. У гэтых мэтах ЛГА “Карані” на працягу 2001-2004 гадоў ажыццяўляла выданне штомесячнага бюлетэня “Карані”. Членамі грамадскага аб’яднання  было падрыхтавана і выдана некалькі  кніг па гісторыі  і культуры Лоева і Лоеўскага раёна. Даследавана гісторыя Лоеўскай бітвы 31 ліпеня 1649 года, буйнейшай бітвы казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гадоў на Беларусі, выяўлена месца гэтай бітвы,  усталяваны мемарыяльныя знакі ў памяць загінуўшых у Лоеўскай бітве, на стане войск ВКЛ, на месцы Татарскага брода-сярэднявечнай пераправы на Дняпры. Праведзена некалькі паспяховых акцый па захаванню помнікаў гісторыі і культуры рэгіёна, ахове экалогіі возера Вітацкага, Днепра-Брагінскага вадасховішча і  іншыя. Члены аб’яднання вылучылі патрабаванні, звязаныя з  будаўніцтвам у Лоеве станццыі абезжалезьвання вады і наданні Лоеву статуса горада.
У 2003 г. ЛГА “Карані” ініцыявала перад мясцовай уладай прапанову аб святкаванні 500-гадовага юбілею Лоева, што садзейнічала паспяховаму правядзенню свята ў  2005 г.

 

Уласная інфармацыя «TB»

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика