Стыпэндыя для беларусаў на сэмэстар навучаньня ў Нямеччыне

Аб’яднаньне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе (GFPS) прапануе стыпэндыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучаньня ў нямецкім унівэрсытэце на працягу зімняга сэмэстру 2014/2015 (1 кастрычніка 2014 – 28 лютага 2015).

Патрабаваньні да патэнцыйнага стыпэндыята:
– валодае нямецкай мовай на добрым узроўні;
– прымае актыўны ўдзел у грамадзкім і/альбо культурным жыцьці Беларусі;
– пасьпяхова вучыцца;
– хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадзтвам.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
– Беларускае грамадзянства;
– Статус навучэнца беларускай ВНУ (альбо ЭГУ).
– На момант атрыманьня стыпэндыі студэнт павінен быць мінімум на 3 курсе беларускай ВНУ.

Стыпэндыя ўключае:
– Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучаньня;
– Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучаньня і жыцьця ў Нямеччыне;
– Візавы ўнёсак і плату за залічэньне.

Падаць заяўку на стыпэндыю можна выключна анляйн на старонцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 красавіка 2014 году.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика