Сёння трэцяя гадавіна тэракту ў мінскім метро

l wv70SHxAEСамы буйны ў гісторыі Беларусі тэракт адбыўся тры гады таму – 11 красавіка 2011 года. Выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая” забраў жыцці 15 чалавек, каля 200 атрымалі раненні і траўмы рознай ступені цяжкасці.

Нягледзячы на тое, што выканаўца і саўдзельнік злачынства былі знойдзеныя, асуджаныя і расстраляныя, іх сваякі да гэтага часу не вераць у афіцыйную версію і дамагаюцца перагляду справы. На іх баку выступаюць беларускія праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі.

Выбух на станцыі метро прагрымеў прыкладна ў 17.45 па менскім часе. Бомба магутнасцю каля пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце, начыненая цвікамі і металічнымі шарыкамі, была закладзена пад каменную лаўку. На распаўсюджаным праваахоўнымі органамі запісу камер відэаназірання бачна, што Канавалаў пранёс на станцыю вялікую чорную сумку. У выніку выбуху загінулі 15 чалавек, больш за 200 атрымалі раненні, многія сталі інвалідамі. Цягам сутак меркаваныя тэрарысты былі вылічаныя і затрыманыя. Паводле следства, Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі датычныя і да іншых злачынстваў.

У гэтым годзе ў гадавіну тэракту ў Менску не чакаецца ніякіх афіцыйных масавых мерапрыемстваў. У 2012 годзе на станцыі метро “Кастрычніцкая”, дзе адбыўся выбух, быў адкрыты памятны знак. Мемарыял “Рака памяці”, які ўшанаваў памяць ахвяр трагедыі, усталяваны каля ўваходу на станцыю. На бронзавай стэле намаляваныя 15 хваль, выдраных з патоку. На грэбні хвалі – прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі.

Паводле “РИА Новости”

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика