На трасе Гомель — Рэчыца арыштавалі… піва

urlПадчас кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных работнікамі інспекцыі МПЗ па Цэнтральным раёне г. Гомеля сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ АУС на транспарце на ўчастку дарогі Гомель — Рэчыца трасы М-10, устаноўлены факт незаконнай транспарціроўкі 759 літраў піва соладавага беларускай вытворчасці на агульную суму 9,5 млн. рублёў без наяўнасці суправаджальных дакументаў.

Падакцызная прадукцыя арыштаваная і канфіскавана, паведамляецца на сайце прэс-цэнтру інспекцыі МПЗ РБ. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Гомельскай вобласці для разгляду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Парушальніку за незаконны абарот піва пагражае штраф у памеры да 7,5 млн. рублёў з канфіскацыяй дадзенага тавару.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика