У філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прэзентацыя кнігі “Книжная культура. Ветка”

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава 11 красавіка а 16-й гадзіне адкрыецца новая выстава “Дорога длиною в 400 лет”. Прысвечана яна старадрукаваным і рукапісным кнігам 17-19 стагоддзяў з унікальнымі запісамі, якія раскрываюць іх шляхі-лёсы і дачыненні з лёсамі людзей.

Разам з адкрыццём выставы адбудзецца і прэзентацыя выдання “Кніжная культура. Ветка”. Яе аўтары – Г.Р. Нячаева і С.І. Лявонцьева. Выданне супрацоўнікаў Веткаўскага музея змяшчае помнікі веткаўскай кніжнай культуры. Унікальныя творы рукапіснай традыцыі і старадрукі 16-19 стагоддзяў, сабраныя і захаваныя да нашых дзён, — рарытэты беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх майстроў-першадрукароў – Пятра Мсціслаўца, Івана Фёдарава, Анісіма Радзішэўскага і інш. Фаліянтам – больш за паўтысячы гадоў. Цікавасць выклікаюць рукапісныя зборнікі, створаныя і багата дэкараваныя мясцовымі мастакамі-кніжнікамі.

dlinoju v zhizn

kli4nik.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика