Генпракуратура змагаецца з наркаманіяй, зачыняючы доступ да сайтаў

1972532 10202669573359204 679975548 nАбмежаваць доступ да 12 “наркатычных” сайтаў вырашылі ў адпаведнасці з нормамі Ўказа Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

 
“Названыя інтэрнэт-рэсурсы прапагандавалі спажыванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама ўтрымлівалі аб’явы аб іх незаконным продажы”,паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры.

Цягам года Генпракуратура прапрацуе пытанні ўзмацнення адказнасці грамадзян за распаўсюд наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Нядаўна Вярхоўны суд таксама выступіў за ўзмацненне жорсткасці пакарання за распаўсюд наркотыкаў.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч прапанаваў увесці пакаранне для асоб, якія вырабляюць наркотыкі ў лабараторыях, да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, часцей за ўсё ў Беларусі прадаюць марыхуану, з ліку псіхатропаў – амфетамін і метамфетамін. У апошнія два гады сталі частымі выпадкі распаўсюджвання спайсаў.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика