У пятніцу, 4 красавіка, у Менску па адрасе вуліца Чарнышэўскага 3А а 12-й гадзіне распачнецца канферэнцыя на тэму “Украіна: міфы і гістарычная праўда”.
Падчас канферэнцыі запланаваны разгляд шэрагу пытанняў украінскай гісторыі, у тым ліку:
- Украінская дзяржаўнасць.
- Украіна ў складзе ВКЛ.
- УПА, Бандэра, Шухевіч.
- УНР і БНР.
- Майдан-2004.
- Сучаснасць.
Запрашаем удзельнікаў, слухачоў і журналістаў.
Арганізатар канферэнцыі — Камітэт салідарнасці з Украінай.