Другі беларускамоўны фестываль “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі

Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 24 чэрвеня ў арт-прасторы “Паветра”.
Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 10 год разам з бацькамі. У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі і розныя цікавосткі і сюрпрызы.   Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе вул. Працоўная, 2а (2 паверх).
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся)

Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 50 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 70 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, выкладчыкамі ёсць лінгвістка Алеся Аўласевіч і прадпрымальнік Яўген Якавенка. У мінулым годзе актывісты ініцыятывы выдалі метадычны дапаможнік для выхавацеляў дзіцячых садкоў.

Уласная інфармацыя ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика