Заняткі “Мова дзяцей” дзеяць другі сезон і запрашаюць наведвальнікаў

Другі год у Гомелі працуюць бясплатныя заняткі беларускай мовы для дзетак дашкольнага і школьнага ўзросту “Мова дзяцей”. Курсы не губляюць сваёй папулярнасці праз інтэрактыўныя і цікавыя методыкі выкладання, гульні і песні, падтрымку ўласнай зацікаўленнасці дзетак і пазітыўны настрой падчас заняткаў.

Арганізатары курсаў Гомельская гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Заняткі адбываюцца штосуботу, выкладчыкамі з’яўляюцца Алеся Аўласевіч і Яўген Якавенка.

“Важна, што самі бацькі актыўна прамаюць удзел у занятках, прыдумляюць новыя формы працы, прапаноўваюць дадатковыя актыўнасці. Заняткі аб’ядноўваюць не толькі дзетак, але і іхных бацькоў” – дзеліцца ўражаннямі вядоўца і старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

Запісацца ў групу свайго ўзросту можна па тэлефоне +375299089162 (Алеся).

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика