Па Гомелем знайшлі месца масавых расстрэлаў ваеннапалонных з гомельскага лагера і габрэяў з Гомельскага гета. Па звестках мясцовых жыхароў колькасць пахаваных можа дасягаць 20-тысяч чалавек.
Яшчэ у 2012 годзе, грамадскія актывісты з гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць забітых габрэяў і чырвонаармейцаў блізу прыгараднай вёскі Краснае – на поўнач ад абласнога цэнтру.
Дзе па звестках мясцовых жыхароў у супрацьтанкавым рве, знаходзяцца парэшткі расстраляных .
Але дакладнае месца расстрэлаў знайсці удалося сёлета — дзякуючы мясцоваму жыхару Уладзіміру Котаву, бацька якога быў відавочцам трагедыі.
Сп. Уладзімір, за уласныя грошы набыў фота здымкі ваенных часоў, на падставе якіх разам з неабыякавымі грамадзянамі устанавілі месца знаходжання чалавечых парэшткаў і усталявалі часовы — памятны крыж.
Аб знойдзеным месцы актывісты паведамілі у органы мясцовага кіравання, ваенкамат і мясцовую габрэйскую суполку. З мэтай правядзення спецыяльнымі службамі раскопак і устанаўленні у будучыні мемарыяльнага знаку.
Кастусь Жукоўскі . Спецыяльна для ТВ