Прэзідэнт ЗША падпісаў указ, які ўмацуе ягоныя пазіцыі сярод Рэспубліканскай партыі, бо забараняе дзяржаўную дапамогу арганізацыям, якія прапагандуюць аборты.
Былы прэзідэнт Абама ў свой час адмяніў указ, які быў першы раз прыняты яшчэ рэспубліканцам Рональдам Рэйганам.
Пры аднаўленні традыцыйнай палітыкі рэспубліканцаў Трамп яшчэ і пашырыў дзеянне забароны — калі раней указ пазбаўляў пра-абортныя арганізацыі фінансавання прыкладна на $600 мільёнаў, то зараз амерыканскі федэральны бюджэт можа зэканоміць да $8 мільярдаў, піша Politico.
Прыхільнікі абортаў у ЗША, многія з якіх выходзілі на днях на так званы «Марш жанчын», рэзка раскрытыкавалі рашэнне Трампа.
У той жа час абаронцы чалавечага жыцця з моманту зачацця назвалі новы ўказ «працягам спадчыны Рональда Рэйгана» і «хуткім дзеяннем у падтрымку павагі да чалавечага жыцця».
Аляксандр Гелагаеў