Фрылансер Кастусь Жукоўскі шукае абароны ў ААН

Журналіст-фрылансер гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ)Кастусь Жукоўскі звярнуўся са скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Ён скардзіцца на сістэмная парушэнне правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. У скарзе пералічваюцца выпадкі прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці цягам 2016 году за выраб прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.

14 студзеня судздзя суду Калінкавічскага раёна Людміла Савасцьянава аштрафавала фрылансера на 7,350 тыс. руб. за рэпартаж з Калінкавіч “Пагоня як сімвал незалежнасці чалавека”. Цягам месяца, 20 студзеня судздзя суду Кармянскага раёна Андрэй Аўсейцаўаштрафаваў яго яшчэ на 6,300 тыс. руб. за рэпартаж з Кармы аб праблемах вадазабяспячэння жыхароў райцэнтра.

4 лютага суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Уладзімір Пракапенка пакараў Кастуся Жукоўскага на 8,4 тыс. руб. за рэпартаж аб праблемах мясцовага малочна-кансервавага камбіната, а 24 лютага суддзя Жлобінскага раёнаВалянціна Сапонава пакарала яго на 16,8 тыс. руб. за рэпартаж аб праблемах Беларускага металургічнага камбінату (БМЗ).

17 сакавіка судздзя суду Мозырскага раёна Наталля Асадчая аштрафавала фрылансера на 7,350 тыс. руб. за рэпартаж з Мазыра аб праблемах мясцовага спіртагарэлачнага завода.

15 красакавіка суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандр Піскуноў пакараў фрылансера на 7,350 тыс. руб. за рэпартаж з Гомеля аб праблемах уцекачоў з Украіны. У гэтым працэсе суддзя забараніў, каб яго інтарэсы па даверанасці прадстаўляў юрыст БАЖ Леанід Судаленка.

Усяго цягам году Кастуся Жукоўскага шэсць разоў судзілі за выраб прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”, ён павінен сплаціць 53,550 тыс. недэмінаваных рублёў штрафаў.

“У Беларусі я прайшоў усе ступені судовай абароны, па кожнай справе звяртаўся ў Генпракуратуру і ўсё безвынікова. Атрымліваецца, па “белсатаўскіх справах” абароны ў краіне няма, таму я выкарыстаў адзіна магчымы мэханізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні”, – адзначыў Кастусь Жукоўскі.

Юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы журналістаў у КПЧ ААН, адзначае, што справы беларускіх журналістаў выявілі шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі. Па гэтаму ў скаргах акрамя парушэнняў правоў ідзе размова і аб неабходнасці прывядзення беларускага нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі краіны.

 

 

 

litigation.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика