«Уладзімір Караткевіч? Гэта той, што ў Палату прадстаўнікоў балатаваўся?»

https://youtu.be/8eF9vPQJjaA

Рэпарцёры «Белсату» пацікавіліся, ці памятаюць класіка беларускай літаратуры ў Рагачове, дзе ён пісаў свае творы.

«Па-мойму, гэта той, што збіраецца ў дэпутаты балатавацца», – падзялілася меркаваннем жыхарка Рагачова. Апытанне праходзіла насупраць дому, на сцяне якога намаляваны партрэт пісьменніка.

У яшчэ аднаго апытанага, маладзёна, не было ніякіх варыянтаў:

«А можна мы зараз у інтэрнэце спраўдзім і вам распавядзем? Або вы нам распавядзіце, а мы вам «на паказуху» адкажам?» – прапануе ён.

Але пасля тэлефануе сябру, і той дае адказ.

Колькі чалавек адказала правільна, глядзіце ў першым сюжэце з праграмы «Рэпартэр» (відэа вышэй).

Праграма «Рэпартэр» выходзіць на «Белсаце» кожны чацвер а 21:45.

 

 

 

belsat.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика