Гомельскае Таварыства беларускай мовы ўпершыню публікуе дапаможнік для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі. У электронай версіі дапаможніка месцяцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і распрацаваныя структура 10 заняткаў «Мова дзяцей».
Падрыхтавала дапаможнік каардынатар гуртка «Мова дзяцей» і старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч:
— Методыкі і заняткі я распрацоўвала, калі выкладала ў школе, але там гэта было не запатрабавана. На занятках «Мова дзяцей» мы разам прыйшлі да пэўнай структуры і праз практыку мне шмат што стала зразумела, з’явіліся нейкія цікавыя вынаходніцтвы і я вырашыла гэта сістэматызаваць і падзяліцца з выкладчыкамі, якія працуюць з дзеткамі на беларускай мове. Нашая задача навучыць вучыцца і выхаваць пазітыўнае стаўленне да роднай мовы. У дапаможніку вы знойдзеце гатовыя заняткі, якія можаце выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Раздрукоўкі з кніг бярыце ў якасці прыклада. Метадычных выданняў і кніг для выхавацеляў шмат, але на беларускай мове нічога не знайсці. Кніга ўдасканальваецца, таму будзем радыя любым заўвагам.
У планах Гомельскага ТБМ працяг распрацоўкі заняткаў і выданне друкаванай версіі дапаможніка.
Спампаваць дапаможнік можна тут.