Менскі гарадскі суд абвесціў вырак па справе Джона Сільвера (Эдуарда Пальчыса) – 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі. Праз тое, што Пальчысправёў значны час гэтага тэрміну ў СІЗА, яму застаўся 1 месяц «хатняй хіміі» – пад падпіску аб нявыездзе. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць дзяржавы з Эдуарда Пальчыса 286 рублёў і 89 капеек за працэсуальныя выдаткі.
https://youtu.be/ZgMPHypQsx8
Эдуард Пальчыс выйшаўшы з судовай залі падзякаваў усім за падтрыманне. «Калі б не грамадскасць, не журналісты, не вашая салідарнасць, я ўпэўнены, што мяне б не выпусцілі», – сказаў Эдуард. Таксама ён папрасіў перадаць словы спачування родным і блізкім ПаўлаШарамета. Калі тэлежурналіста забілі, Пальчыс ужо быў зняволены.
Ужо былы палітвязень не збіраецца спыняць працу ягонага блогу1863x.com.
САМЫЯ ПАПУЛЯРНЫЯ АРТЫКУЛЫ НА 1863X.COM
«Кожны, хто захоча пісаць для гэтага блогу, зможа гэта зрабіць, гэта будзе гэткі «народны сайт». І кожны як і я зможа «зарабіць» сабе «артыкул», – пажартаваў Эдуард.
З ганку менскага гарадскога суда Пальчыс звярнуўся да тых, хто прыйшоў яго падтрымаць. Блогер заявіў, што не лічыць сябе героем: «героі – гэта вы, дзякуючы вам мяне вызвалілі!»
Пальчыс дадаў, што мае намер змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, пералічыўшы імёны Андрэя Бандарэнкі, Уладзіміра Кондруся і Міхаіла Жамчужнага.
Абвяшчэнне прысуду было публічным, нягледзячы на тое, што працэс па ініцыятыве Следчага камітэту праходзіў у закрытым рэжыме.Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 годы пазбаўлення волі.
Усе гэтыя дні блогера і заснавальніка сайту 1863х.com падтрымліваюць родныя, сябры, актывісты і грамадскія дзеячы. Штодня каля Менскага гарадскога суду збіраюцца пікетоўцы, якія скандуюць лозунгі на знак яго падтрымання. Міліцыя складае пратаколы за парушэнне грамадскага парадку – на мінулым тыдні складзена больш за 50 пратаколаў.
Такога падтрымання не чакаў ні блогер, ні ягоная жонка. ВікторыяПальчыс лічыць, што ейнага мужа хацелі зрабіць «разменнай манетай у гульні беларускіх уладаў».
25-гадовага Эдуарда Пальчыса абвінавачвалі ў распальванні варожасці паводле прыкметаў расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і (ч. 2 арт. 343 КК) публічная дэманстрацыя парнаграфічных выяваў. Праваабаронцы, якія праааналізавалі публікацыі блогера, не пабачылі ў іх экстрэмізму і назвалі хлопца палітвязнем.