Ён выйдзе ў свой першы рэйс па Менску яшчэ напрыканцы гэтага года.
Пра з’яўленне сёлета ў сталіцы новага віду транспарту паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый strong>Аляксандр Шышко на прэсавай канферэнцыі ў Менску.
«Літаральна напрыканцы году на вуліцах Менску з’явіцца новы від транспарту – электрабус. Гэта экалагічны від транспарту. Ён выйдзе ў свой першы рэйс па Менску яшчэ напрыканцы гэтага года.«Белкамунмаш» выпусціў гэты аўтобус. Мы зараз рыхтуем нарматыўную дакументацыю. І з гэтага толькі пачынаем», – цытуе чыноўніка радыё «Рацыя».
Паводле Аляксандра Шышко, пасля засваення электрычным грамадскім транспартам сталіцы, электрабусы з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі.
«Белкамунмаш» будзе выпускаць электрабусы сумесна з Кітаем.