Парадак наведвання Аўгустоўскага каналу і прылеглых тэрыторыяў у турыстычных мэтах зацверджаны пастановай Савету Міністраў ад 17 кастрычніка. Замежныя госці змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 5 дзён.
Для бязвізавага ўезду неабходна мець з сабой пашпарт (ці іншы дакумент для выезду за мяжу) і дакумент, які дае права на наведванне парку «Аўгустаўскі канал». Гэткае пасведчанне на індывідуальнае або групавое наведванне каналу можна будзе атрымаць на мяжы з Польшчай – у пунктах пропуску «Лясная» («Рудаўка»), «Брузгі» («Кузніца Беластоцкая»), з Літвой – у пунктах пропуску «Прывалка» («Швяндубрэ»), «Прывалка» («Райгардас»).
У спіс беларускіх бязвізавых зонаў могуць дадаць Браслаўскія азёры
Выдачу дакументу арганізуе тураператар. Замежнікі павінны паведамляцьтураператара у электроннай або пісьмовай форме сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства (падданства), пашпартныя дадзеныя, пол.
Афіцыйны візіт на байдарцы: у Горадню прыбыў бургамістр польскага гораду Аўгустава
Памежнікі павінны атрымаць гэтыя звесткі не пазней як за 24 гадзіны да запланаванага ўезду ў Беларусь. Турысты павінны мець грошы для выдаткаў на перабыванне ў Беларусі і на выезд з краіны. На кожны дзень трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як 2 базавым велічыням (цяпер гэта 42 рублі).
Згублены дакумент можна замяніць дублікатам, які таксама выдаетураператар. Але калі турыст выявіў, што страціў дакумент, то павінен неадкладна звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў.
У Беларусь – без візы. Ці стане сінявокая даступнай для замежнікаў?
Турысты абавязаны выехаць з Беларусі да заканчэння 5-дзённага тэрміну знаходжання. У выпадках стыхійных бедстваў, аварыяў або надзвычайных сітуацыяў прыроднага або тэхнагеннага характару, хваробы або стану здароўя, іншых непрадбачаных акалічнасцяў тэрмін часовага знаходжання і рэгістрацыі можа быць прадоўжаны, турысту выдадуць візу.
Замежнікаў, якія выедуць за межы дазволенай тэрыторыі або будуць ухіляцца ад выезду з Беларусі ў вызначаны тэрмін, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Да канца году Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзянаў 80 краін
Пастанова ўступае ў сілу з 26 кастрычніка 2016 году і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 году.