На Кальварыйскіх могілках зрабілі сметнік на месцы расстрэлаў

“Cёньня апынулася на Кальварыйскіх могілках. Наведалі родных, прыбралі магілы. Калі ішлі да магілы майго прадзеда, Станіслава Пішчала, які там пахаваны ў 1918 годзе, ўбачыла вось гэткую вусьціжную карціну, менавіта на месцы масавых растрэлаў рэпрасаваных зрабілі звалку смецьця….

 

Кожны год на гэтае месца прыходзяць людзі, і ня адзін раз, каб ўшанаваць памяць па нявінна забітым. Хутка Дзяды і мясцовыя ўлады ўжо падрыхтаваліся да свята… вось такі “помнік” наваялі… Людцы, нешта ж трэ рабіць.” – напісала на сваёй старонцы Алена Ждановіч.


 

 

У адміністрацыі Кальварыйскіх могілак паведамілі, што смецце ляжыць часова, піша “Новы час” . гэта адзінае шырокае месца, куды можа пад’ехаць трактар, каб яго забраць. З вузкіх праходаў супрацоўнікі могілак на тачках вывозяць смецце да агульнай кучы, куды пасля пад’зджае адмысловая тэхніка.

Супрацоўніца адміністрацыі Кальварыйскіх могілак заўпэўніла, што да Дзядоў усё будзе прыбрана і людзі, як і звычайна, змогуць ускласці кветкі і запаліць знічы.

 



Поблагодарить вы можете нас с помощью bitcoin кошелек: 
12egPZnihAbjVQtZkY9qyktrEPC79KFwty
[email protected]
размещение/удаление и прочие услуги

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика