Гэты ўік-энд адзначыўся для самых актыўных удзельнікаў “Летнікаў -талок” па прыборцы месцаў звязаных з гістарычнай спадчынай – незвычайным падарожжам у старажытныя Юравічы.
Сваімі ўражаннямі дзеліцца Марыя : Мяне больш за ўсё ўразіла, што ў Беларусі ёсць вялікі турыстычны патэнцыял – практычна ў кожным раёне! Але – няма развіцця гэтых гістарычных здабыткаў! Юравічы-першая стаянка чалавека на нашай тэрыторыі і на яе месца практычна толькі шыльда!? Дзе інфраструктура? Рэканструкцыя стаянкі – усе занядбана і знаходзіцца у жахлівым стане! Сумна! А манастырскі комплекс? Ніякай інфраструктуры і рэкламы. Каб усе рабілі – так як робіцца гэта у іншых краінах, якія дбаюць аб гістарычнай спадчыне-не прыйшлося б дзяржаве выдаткоўваць сродкі на захаванне комплексу-вельмі сумныя уражанні.