Беларускі музыка Пётр Клюеў і гурт «Амплітуда смеласці» (у складзе якога выступілі ўдзельнікі «Trubetskoy» Руслан Уладыка і Аляксандр Старажук, а таксама басіст Сяргей Адамовіч) выйшлі на сцэну ўкраінскага тэлешоу «X-фактар» з Пагонямі.
Гурт прайшоў у наступны этап конкурсу з песнямі «Queen» «Crazy LittleThing Called Love» і «Асцярожна, лістапад» на верш Генадзя Бураўкіна (у эфіры паказалі толькі першую). Клюеў, як і абяцаў, размаўляў з журы па-беларуску.