Пікеты супраць міліцэйскага тэрору ў Лоеве

Выбарачная кампанія – як адзіны спосаб данесці да людзей праўду аб міліцэйскім беззаконні.

У “Чэсныя” беларускія выбары даўно ўжо ніхто не верыць: цывілізаваннымі краінамі гэтыя выбары не прызнаюцца, незалежныя назіральнікі ўпэўнены ў фальсіфікацыі, а звычайны народ кажа не аб выбарах, а аб лукашэнкаўскіх назначэннях. Дык навошта такія выбары без выбару, чаму ў іх удзельнічаюць непраўладныя кандыдаты?

vbory cirk

Аляксей Атрошчанка выкарыстоўвае выбарчую кампанію, каб данесці да людзей праўду аб міліцэйскім беззаконні ў Лоеве, дае парады, што трэба рабіць, калі сутыкаешся з міліцэйскім тэрорам.
Для маленькага гарадка такая агітацыйная кампанія ў навінку, людзі з цікаўннасцю назіралі за акцыяй, слухалі ўдалечы, але падыходзіць баяліся. Асмеліцца паразмаўляць з апазіцыянерамі маглі толькі пенсіянеры ды маладыя людзі, працуючыя з-за межамі сваёй Радзімы.

3 5

Вчарам былі прадэманстраванны кадры збіцця ў РАУСе незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага і сюжэты тэлеканала Белсат аб Лоеўшчыне, на прагляд якіх прыехала і прыйшла ў асноўным моладзь. Усе жадаючыя маглі ўзяць сабе гэтае выдыё.

6 7 8

Не абыйшлося і без правакацыяў.

– “Незнаёмыя” чыноўнікі і міліцыянеры ў штацкім здымалі на тэлефоны акцыю, што напружвала атмасферу і не давала магчымасці прадуктыўна працаваць далей. За намі назіралі спецыяльна прыехаўшыя памежнікі – кажа Андрусь Цянюта, даверанная асоба Аляксея Атрошчанка, – А таксама была відавочная спроба сарваць акцыю. Незнаёмая жанчына напала на аднаго з давераных асоб, пачала біць і забіраць мегавон. Калі на яе была напраўенная камера, жанчына пачала ўцякаць у двары, дзе яе ўжо чакала машына.

1 9

Аляксей лічыць, што Лоеўскі райён можа стаць лідарам фальсіфікацй на гэтых выбарах, бо ў выбарчыя камісіі не прапусцілі ні воднага сябра ад апазіцыі, а за незалежнымі назіральнікамі будуць пільна сачыць усе тыя ж людзі ў пагонах ,якія стварылі сапраўднае беззаконне ў рэгіёне. Але не гледзячы на магчымую фальсіфікацыю Аляксей будзе браць удзел у выбарах і не будзе здымаць сваёй кандыдатуры.

Нагадаем, некалькі дзен таму сваю кандыдатуру зняў агтывіст АГП Уладзімір Кацора. На сустрэчах з выбарцамі ён адкрыта казаў аб праблемах у галіне эканомікі, аб праблемах і якія чакаюць Беларусь і беларусаў у бліжэйшы час. Выхад з эканамічнага тупіка Уладзімір Кацора бачыць у аб’яднанні грамадзян, агульнаму выступу супраць чыноўнікаў, якія захапілі уладу. Далейшы ўдзел у выбарах палітык не бярэ, а агітацыйную кампанію выкарыстоўваў толькі для магчымасці вольна паразмаўляць з людзьмі, данесці да людзей сваё меркаване аб сітуацыі ў краіне.

4

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика