СТАРТУЕ ВОСЕНЬСКІ ЭТАП ТУРНІРА “ХОПІЦЬ ПІЦЬ-ТРЭБА ЖЫЦЬ “

27-28 жніўня стартуе восеньскі турнір «Хопіць піць -Трэба жыць». Дамоўленнасць аб фармаце турніру, рамках яго правядзення, а таксама лесаванне адбылося на сустрэчы капітанаў 19 жніўня.

КАПІТ ФУТБОЛ АВПР
Інфармацыя для удзельнікаў турніра:
1.Кожная каманда павінна дадаць сюды склад сваёй каманды https://vk.com/topic-60302832_34623419,а таксама фота гульцоў у альбом групы турніру. Без гэтага каманда не будзе дапускацца да ўдзелу. Гэта павінна быць зроблена не пазней за 2 верасня. Максімальная колькасць гульцоў,якіх можна заявіць=15 гульцам,але медалёў уся-роўна будзе 12.
2. На тыдзень будзе выходзіць па 1 гульне.
3. На кожнай гульне павінны быць суддзі. Суддзей будуць вызначаць арганізатары турніру. Калі гуляюць каманды з групы А,то суддзя павінен быць з групы Б і надварот. Калі каманда,якую вызначалі арганізатары пасудзіць гульню,не прыяджае на тую гульню,з каманды здымаецца 1 ачко.
4. Гульні будуць праходзіць,як і раней 6х6(5 у полі і 1 на браме). Калі абедзве каманды згодны,то можна гуляць і 5х5 і 7х7. Але павінны быць згодны АБЕДЗВЕ КАМАНДЫ!
5. На кожнай гульне павінен быць пратакол(ён прычэплен ніжэй). Гаспадары гульні павінны дадаваць яго ў группы пасля кожнай гульні.
6. Наконт поля каманды дамаўляюцца паміж сабой самі,але прыярытэт у гаспадароў гульні.
Вынікі Лесавання

Група А
1.Supporters Gomel
2. Сенеж
3.Пятровіч
4. Рамарыё
5. Заходні
6. Юнайтэд
Група Б
1. 35 мікрараён
2. БМ
3. Грыбнікі
4. Смотра
5. Апалон
6.Gamer football
Каманды гуляюць паміж сабой адзін раз. З групы выходзяць 4 каманды. Далей 1 месца групы А гуляе з 4 месцам групы Б,2 месца групы А гуляе з 3 месцам групы Б,3 месца групы А гуляе з 2 месцам групы Б,4 месца групы А з 1 месцам групы Б.
Далей гуляе пераможца 1 пары з пераможцам 2 пары,пераможца 3 пары з пераможцам 4 пары.
Каманды,якія вылятаюць у 1/4 згуляюць за кубак Надзеі.
Каманды,якія зоймуць 5-6 месца ў групах згуляюць за кубак за Волю да Перамогі.

Уласная інфармацыя

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика