Ці сапраўды ў Беларусі з’явіліся небяспечныя для чалавека мошкі?

Пасля пераказанай ў сацсетках гісторыі Аліны, многія карыстальнікі пачалі прыгадваць яшчэ больш жахлівыя гісторыі пра мошак, пасля пакусаў якіх нават клаліся ў лякарню.

pro allergiyuru

Мінчанку Аліну на лецішчы ў Ратамцы кусае за руку звычайная мошка. Укус ледзь заўважны, ніякіх праблем. Але праз некалькі дзён рана пачынае павялічвацца, моцна баліць палова рукі, піша Еўрарадыё

«Было яшчэ светла, мы сядзелі на верандзе і я адчула на руцэ ўкус — маленькая чорная мошка. На месцы ўкусу першыя два дні была невялічкая пляма, не моцна свярбела. Але вакол працягвала чырванець, пляма павялічвалася ў дыяметры. А на трэці дзень пасярэдзіне ўкусу з’явілася пляма жоўтага колеру. На чацвёрты дзень пляма стала яшчэ большай, а рука балела ад локця да пляча», — апісвае Аліна наступствы ўкусу. Проста мошка-тэрмінатар.

Дапамог Аліне хірург, які выдаліў абсцэс. Цяпер яна ходзіць на перавязкі кожны дзень.

«Там нармальны кратар у руцэ выразалі, унутр кладуць лекі. Кожны дзень трэба хадзіць на перавязкі. Дарэчы, хірург казаў, што гэта не першы такі зварот».

Пасля пераказанай ў сацсетках гісторыі Аліны, многія карыстальнікі пачалі прыгадваць яшчэ больш жахлівыя гісторыі пра мошак, пасля ўкусаў якіх нават клаліся ў лякарню. Няўжо ў Беларусі развяліся асабліва ядавітыя мошкі ці гэта замежны сюрпрыз з тропікаў? Высвятляем у лекараў.

«Імунная сістэма да такой ступені перагружаная раздражняльнікамі, што нават на такое дробнае раздражненне яна гатовая рэагаваць настолькі бурна, — выказваецца Ірына Шыманская, дацэнт кафедры дэрматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. — Гэта звязана і з характарам харчавання, харчаванне больш утрымлівае угнаенняў, палютантаў. Прадукты страцілі сезоннасць, калі раней гародніна і садавіна былі сезонныя, цяпер гэтай сезоннасці няма. І гэта уплывае на такую рэакцыю. Таксама гэта звязана з індывідуальнай пераноснасцю. Я не думаю, што гэта мошка такая».

Бурную рэакцыю на ўкус дробнага насякомага можа даць інфекцыя, а занесці яе можа сам чалавек, калі расчэша рану. Такое меркаванне ў дэрматолага Аляксандра Кутаса:

«Часцей за ўсё гэта ўкусы так званага гнюсу, які упырсквае таксіны ў сасуды. А абсцэсы могуць утварыцца на фоне пачосу і занясення інфекцыі. Ад укусу такой мошкі сапраўды баліць і чэшацца горш, чым ад камара».

Праблемы могуць быць з-за індывідуальных асаблівасцяў арганізма. Галоўны лекар мінскага абласнога кожна-венералагічнага дыспансера Таццяна Піваварава называе адразу тры прычыны.

«У маёй практыцы рэакцыя на ўкусы больш простая: прыпухласць, можа быць невялічкая алергія. Калі патрэбнае было умяшальніцтва хірурга, то гэта ці то гіпералергічная рэакцыя, выкліканая асаблівасцю арганізма, ці то інфекцыя, ці то сапраўды моцны яд насякомага».

У любым выпадку, калі вы заўважылі, што месца ўкусу насякомага выглядае незвычайна, павялічваецца ці баліць, лекары раяць звяртацца да дэрматолага.

 

 

 

belprauda.org

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика