Актывісты устанавілі памятны крыж на месцы пахавання “дзяцей ворагаў народа”

На беразе ракі Сож у ваколіцах вёсак Хальч і Радуга,  Сябры  “Нашай альтэрнатывы” сумесна з неабыякавымі да гістарычнай спадчыны маладзенамі,  правялі валанцёрскі летнік “У пошуках страчанага”

IMG 3864 1IMG 3839 1IMG 3838 1IMG 3991 1
IMG 3849IMG 3853 1IMG 4082IMG 3873 1IMG 3876 1IMG 3883 1IMG 3895 IMG 3938кРЫЖIMG 3998 1IMG 4000IMG 4034IMG 4059IMG 4007IMG 4095IMG 4131 1IMG 3856Старажытныя стаянкі, паселішчы, курганы і капішчы, цягнуцца ланцужком на многія кіламетры уздоўж рэчкі.
З развіццём чалавецтва на іх месцах, будаваліся цэрквы, касцёлы, маёнткі і простыя вясковыя хаты.
Але гэта усе у мінулым…
Зараз іншы час і іншыя прыярытэты – лес высеклі, балоты асушылі, Сож абмялеў.
Старажытныя стаянкі курганы і гарадзішчы –  разрабаваны і закінуты смеццем але не толькі іх напаткаў такі гаротны лёс.  Назаўжды страчаны Касцёл і пахавальны склеп у вёсцы Радуга.  Доўгі час чакае рэстаўрацыі палац  Халецкіх.

Гісторыя  палаца як гісторыя краіны – раней  квітнеў,  з прыходам жа  да улады “Иванав родства не помнящих” –  занядбаў і  вось вось разваліцца хоць і “Охроняется государством”

Адабралі у гаспадароў – аддалі дзецям.  Адабралі у адных дзяцей  – аддалі другім .  У  сярэдзіне мінулага стагоддзя у палацы знаходзілася турма НКВД,  у якой  трымалі «ворагаў народа», жанчын з дзецьмі.  Ад голаду і  холаду дзяцей памірала шмат,    а  у ворагаў народа і дзеці ворагі. Таму,  хавалі памерлых на мясцовых могілках без крыжа і помніка-як угнаення для дрэў. Калі не стала месца на могілках-хавалі як быдла у агульнай яме,  недалёка ад  палаца . Менавіта, на адным з такіх месцаў дзе з слоў мясцовых жыхароў знаходзіліся ямы з памерлымі, неабыякавыя актывісты і усталявалі  памятны крыж.
Напамін жывым каб помнілі …

Чаму так сталася з нашай спадчынай?
Чаму мы  адракліся ад свае гісторыі?
Магчыма адказ ляжыць на паверхні  – мы сталі “Иванами родства не помнящими”
Няма  спадчыны –  няма і гісторыі.
Няма гісторыі -няма і народа…

Уласная інфармацыя. ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика