Фестываль школы дзіджэрыду ў Гомелі

14 траўня ў Гомелі на беразе ракі Сож музычны гурт “Рэха Зямлі” – адзіны ў Беларусі прадстаўнік старэйшага духавога інструмента ў свеце, адсвяткаваў свой другі Дзень народзінаў, прэзентаваў сваю творчасць, запрасіў гасцей і стварыў творчую пляцоўку для крэатыўных і актыўных гамельчукоў.

184581511161214

Сярод гасцей былі дзеці з рэабілітацыйнага цэнтра”Майская кветка”, якія займаюцца з гуртом музыкай і ладзяць сумесныя выступы. Пра свае вандроўкі на вазочку распавядала Ася Фёдарава. Прысутнічалі вядомыя вольныя музыкі: Вадзім Міцькоў, Дзяніс Мяркулаў, Сяргей Атрохаў і іншыя.
Акрамя жывой музыкі праводзіліся майстар-класы па спевах і ігры на музычных інструментах, масаж медытацыі, роспіс хной мяхендзі і прыгатаванне плова на вогнішчы.

Яўгеній Пашанец, дырэктар калектыва “Рэха Зямлі”:

“Мы самі не чакалі такой вялікай колькасці ўдзельнікаў. Людзі зараз найбольш актыўна цікавяцца творчасьцю і праз адсутнасць у Гомелі такіх крэатыўных і адкрытых месцаў, мы ствараем пляцоўку і прапануем іншым далучыцца. У нашым горадзе вельмі шмат майстроў, спецыялістаў сваёй справы, але іх не прымаюць, яны не маюць прасторы для самарэалізацыі”.

Летам школа дзіджэрыду плануе падоўжыць традыцыю арганізацыі фестываляў.

Любы жадаючы можа прыйсці ў школу і навучыцца гарлавым спевам, перкусіі і ігры на этнічных інструментах.

АЎ. Спецыяльна для ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика