Частка Лютэранскага сквара ў Мінску была нішчана падчас працаў па пашырэнні вуліцы Карла Лібкнехта, перадае Радыё Свабода. Вуліца мае стаць дублёрам праспекту Дзяржынскага.
Падчас пракладкі кабеляў экскаватары выцягвалі парэшткі шкілетаў ды крыжы, потым іх вывозілі на Паўночны палігон бытавога смецця.
Сам сквер быў закладзены ў 1970-я на месцы знесеных Лютэранскіх могілак, што існавалі ў Мінску з сярэдзіны 19-га стагоддзя. Магільныя пліты былі перанесеныя, а гэтае месца пераабсталявалі ў зону адпачынку для жыхароў раёна.