Што рабілі беларускія журналісты на Чарнобыльскай АЭС?

Беларуская асацыяцыя журналістаў зладзіла 17–18 красавіка двухдзённы прэс-тур на Чарнобыльскую АЭС. Творчая паездка прымеркаваная да 30-годдзя катастрофы на атамнай станцыі. Свае ўражанні ды гісторыі мясцовых жыхароў журналісты распавядуць у рэпартажах, артыкулах ды відэсюжэтах.

Восем сябраў асацыяцыі з Гомеля, Мінска, Брэста, Пінску, Гродна азнаёміліся з побытам  жыхароў вёскі Гдзень Брагінскага раёну, якую пасля катастрофы на ЧАЭС двойчы адсялялі, але там і цяпер жыве  каля сотні самасёлаў, у тым ліку два дзясяткі дзяцей, адзначае прэс-служба БАЖ.

18 красавіка прэс-тур працягваўся ва Украіне. На кантрольна-прапускным пункце Дзіцяткі, за два дзясяткі кіламетраў ад Чарнобыля, беларускіх журналістаў сустрэлі, паводле дамоўленасці, прадстаўнікі Дзяржаўнага агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння. Пасля патройнай праверкі БАЖаўцы патрапілі ў Чарнобыль, на АЭС і ў выселены горад атамшчыкаў Прыпяць. Суправаджаў удзельнікаў прэс-тура ўраджэнец Беларусі, інжынер, каардынатар ратавальных службаў пры надзвычайных сытуацыях Уладзімір Вярбіцкі.

За КПП. Першы каментар Уладзіміра Вярбіцкага

За КПП. Першы каментар Уладзіміра Вярбіцкага

Журналісты пабычылі на ўласныя вочы будаўніцтва новага саркафага для дадатковага ўкрыцця чацвёртага энэргаблоку АЭС, які ўзарваўся 26 красавіка 1986 года. У выніку землі Украіны, Беларусі, Расіі аказаліся заражанымі радыяцыяй. Радыяцыйныя аблокі два разы абагнулі зямны шар.

За спіной — чацвёрты энэргаблок ЧАЭС

За спіной — чацвёрты энэргаблок ЧАЭС

Праз чарнобыльскую катастрофу беларусы зведалі эвакуацыю, розныя захворванні — найперш на рак шчытападобнай залозы. Падлічана, што эканамічны ўрон ад чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі склаў 32 гадавых бюджэты.

Новы саркафаг

Новы саркафаг

Максім Хлябец з Брэста на кантролі. Дазіметрычным

Максім Хлябец з Брэста на кантролі. Дазіметрычным

Сустрэча з самасёламі вёскі Гдзень

Сустрэча з самасёламі вёскі Гдзень

greenbelarus.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика