Ні дня без забойства – гэта будзеннасць…

Невядома, што прывяло дваіх маладзенаў  ў кватэру пенсіянеркі 1930 г. нараджэння, але вынікам стала збіцце пажылой жанчыны раз’ятраным пьяным чалавекам і смерць  ад  атрыманых траўмаў.

Паводле аповедаў суседзяў загінўшай у доме па вуліцы Прывакзальнай, 5 абласнога цэнтра, двое маладых людзей знаходзіліся ў кватэры пажылой жанчыны на працягу некалькіх дзен, увесь гэты час яны ўжывалі спіртное і весела бавілі час. Матыў па якім бабуля пусціла незнаемых маладзенаў да сябе дакладна не высветлены. Чужакоў суседзі прымалі за родзічаў загінуўшай пенсіянеркі. Жыхары дома да гэтай пары ня могуць паверыць у тое, што побач з імі жыў забойца. Цяпер на Прывакзальнай 5 няма людзей, схільных не зачыняць уваходныя дзверы, а кожны новы чалавек выклікае падазрэнне .

Іх было двое. Нічым не прыкметныя, на выгляд самыя звычайныя хлапцы з прамысловай ускраіны. Адзін пасля амаль пяці дзен запояў і “вяселага жыцця-быцця” неўзабаве сышоў з кватэры і зараз праходзіць па справе як сведка. Другі заставаўся ў кватэры бабулі яшчэ пэўны час. Напрыканцы тыдня, калі скончылся гарэлка і грошы ва ўласнай кішэні, маладзен абшукаў гаспадарскую шафу, і забраўшы адтуль небагаты скарб пенсіянеркі, у тым ліку і “смяротныя” грошы, рушыў на “барахолку” каля вакзалу, дзе прадаў рэчы выпадковым прахожым, а на здабытыя сродкі набыў выпіўку і закуску. Калі гаспадыня заўважыла знікненне рэчаў і грошай, то вырашыла паклікаць міліцыю, аб чым наўпрост сказала нахабнаму госцю. Маладзен спярша ўсміхаўся і абражаў пенсіянерку, а пачуўшы, што яна адчыняе дзверы, каб ісці да суседзяў па тэлефон, выбег у прыхожую і проста ўдарыў пажылую жанчыну рукой па горле, затым некалькі разоў дабіў старую нагамі. Ен зламаў няшчаснай кадык, бабуля памерла амаль адразу.  Гэта не збянтэжыла забойцу, які працягнуў распіцце здабытай ім гарэлкі, пасля чаго ён заваліўся спаць на канапе ў суседнім пакойчыку. Забітую гаспадыню кватэры знайшла яе дачка, што завітала да маці бліжэй да вечара.  Яна ўбачыла і незнаемага мярцвецкі п’янага мужчыну на канапе. Прыбыўшы па выкліку на месца здарэння нарад міліцыі затрымаў душагуба. Затрыманнем гэта назваць цяжка, бо той спаў пасля конскай дозы спіртнога мертвым сном. Зараз вядзецца следства, маладому чалавеку прад’яўлена абвінавачанне па арт 139 КК. РБ. Нажаль, многія пажылыя людзі праяўляюць смяротна небяспечную неабачлівасць у сувязях з незнаемцамі, якая часам  прыводзіць да трагедый, падобнай гэтай

Сяргей Брылёў.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика