Напад АЗГ на аўтамабіль інваліда у Светлагорску!

У Светлагорску,  удзельнікі аб’яднанай  злачыннай  групоўкі  (АЗГ) скралі колы з аўтамабіля грамадскага дзеяча, кіраўніка   руху салідарнасці «Разам»  па гомельскай вобласці,  інваліда першай групы Юрася Ляшэнкі.

Злачынства было учынена   на пярэдадні прыезду у горад Вячаслава Сіўчыка і Алеся Макаева . Невядомыя у цывільным(а можа і не) у цёмны час сутак з аўтамабіля,  які стаяў побач з пад’ездам дзе  пражывае Юрась Ляшэнка,  адкруцілі пярэднія колы. Пазбавіўшы такім чынам адзінага сродку перасоўвання чалавека з інваліднасцю!.

Злачынцаў не спыніў знак “інвалід” на стаянцы дзе стаяла аўто і тое што месца даволі такі “заўважанае” – аўтамабіль стаяў першы на  стаянцы  хаця побач у больш “бяспечным ” месцы для злодзеяў стаялі іншыя аўтамабілі.

Юрась аўто

КОлаДошкаЧаму прадстаўнікі “АЗГ” выбралі менавіта яго  аўтамабіль,  Юрась лічыць не выпадкова:-

“З Вячаславам і  Алесем я дамаўляўся аб’ехаць рэгіянальных актывістаў. Абмеркаваць будучую выбарчую кампанію, вырашыць бягучыя пытанні звязаныя з з указам 222. Усе гэта мы рабілі па тэлефоне… таму злачынцы аб гэтым ведалі і скралі колы каб сарваць паездку.

Аб дадзеным інцыдэнце я падаў заяву у МУС,  але не веру што некага знойдуць . Іх знялі тыя самыя людзі,   якія  дасылалі паведамленні з  пагрозай фізічнай расправы   на электронную пошту.  А  ў мінулы раз, адкруцілі  перад паездкай балты мацавання колаў  і я ў дарозе ледзь не забіўся. Яны да гэтага часу не знойдзены . Мяркую. гэта тыя самыя людзі якія пад час маўклівых акцый хапалі  людзей  на вуліцы і выкрадалі іх на аўтамабілях без нумароў. Гэта  “АЗГ”,  чальцы  якой  шмат разоў прабівалі пакрышкі  і   адкручвалі колы іншым палітычным  дзеячам.  Гэта злачынцы нашага часу…. ад іх можна чакаць усе…”

Зазначыў Спадар Юрась.

Уласная інфармацыя ТВ

 

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика